Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тылерсан: ЗША падтрымаюць перамовы Кабулу з талібамі


Рэкс Тылерсан
Рэкс Тылерсан

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсон заявіў, што ЗША гатовыя падтрымаць мірныя перамовы паміж уладамі Аўганістану і талібамі без якіх-небудзь папярэдніх умоваў.

Заява Тылерсана, апублікаваная на сайце Дзярждэпартамэнту, зьявілася пасьля абвяшчэньня прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам новай стратэгіі адносна Аўганістану.

Дзяржсакратар адзначыў, што ЗША спадзяюцца на падтрымку міжнароднай супольнасьці і дыпляматычную дапамогу суседзяў Аўганістану ў справе спыненьня вайны ў рэгіёне. У заяве Тылерсана гаворыцца, што перамагчы талібам ня ўдасца, але ў іх ёсьць шлях да палітычнай легітымнасьці і міру.

21 жніўня Трамп прадставіў новую стратэгію Белага дому ў дачыненьні да Аўганістану. Згодна з дакумэнтам, амэрыканскія войскі застануцца на тэрыторыі краіны, паколькі ў выпадку іх сыходу ў Аўганістане ўтворыцца «вакуўм», які запоўняць джыхадысты. ЗША дадаткова накіруе ў Аўганістан чатыры тысячы вайскоўцаў.

Вайсковая апэрацыя ЗША ў Аўганістане пачалася ў 2001 годзе. Цяпер у краіне знаходзяцца каля 13 тысяч вайскоўцаў міжнароднай кааліцыі. Амэрыканскі кантынгент складае каля 8,5 тысяч чалавек. Да канца 2016 году ўлады Аўганістану ўтрымлівалі пад сваім кантролем каля 60% тэрыторыі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG