Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дасьць крэдыт, каб Беларусь разьлічылася па ранейшых пазыках


Расейскі ўрад ухваліў праект пагадненьня аб дзесяцігадовым дзяржаўным крэдыце Беларусі на суму 700 мільёнаў даляраў.

Міністэрству фінансаў Расеі сумесна з МЗС даручана правесьці перамовы зь беларускім бокам і падпісаць пагадненьне, цытуе «Інтэрфакс» распараджэньне, падпісанае расейскім прэм’ер-міністрам Дзьмітрыем Мядзведзевым.

Згодна з праектам, крэдыт будзе пагашацца двума штогадовымі траншамі — у красавіку і кастрычніку, пачынаючы ад 2018 году. Выплаты будуць паступова расьці: ад 2,5% першыя некалькі гадоў да 9,5% у красавіку і кастрычніку 2027-га.

Крэдыт прызначаны на рэфінансаваньне абавязаньняў Беларусі перад Расеяй па раней атрыманай пазыцы. Прынцыповая дамоўленасьць аб выдзяленьні крэдыту была дасягнута на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў у пачатку красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG