Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР пагражае адплатай ЗША і Паўднёвай Карэі за вайсковыя манэўры


Паўднёвакарэйскія салдаты на манэўрах «Вартавы свабоды Ульчы», 22 жніўня 2017 году

Паўночная Карэя прыстрашыла Вашынгтон і Сэул «бязьлітаснай адплатай» вайсковыя вучэньні ЗША і Паўднёвай Карэі, якія пачаліся ў Паўднёвай Карэі.

На думку Пхеньяну, гэтыя манэўры накіраваныя на распальваньне ядзернай вайны на Карэйскім паўвостраве. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на сродкі масавай інфармацыі Паўночнай Карэі.

Штогадовыя вайсковыя вучэньні пад кодавай назвай «Вартавы свабоды Ульчы» стартавалі ў Паўднёвай Карэі 21 жніўня. Яны працягнуцца 11 дзён. У манэўрах бяруць удзел каля 70 тысяч вайскоўцаў.

Манэўры праходзяць ва ўмовах канфлікту вакол ракетнай праграмы Паўночнай Карэі, які абвастрыўся пасьля заяваў Пхеньяну аб наяўнасьці ядзернай боегалоўкі. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў у выпадку пагрозы абрынуць на КНДР «агонь і лютасьць». У адказ на гэта ў Пхеньяне заявілі, што рыхтуюць ўдар па амэрыканскай вайсковай базе на востраве Гуам у Ціхім акіяне.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG