Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп назіраў за сонечным зацьменьнем зь Белага дома


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп з жонкай Мэланіяй і сынам Бэранам назіраюць за сонечным зацьменьнем у Вашынгтоне
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп з жонкай Мэланіяй і сынам Бэранам назіраюць за сонечным зацьменьнем у Вашынгтоне

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назіраў за сонечным зацьменьнем у Вашынгтоне. Як паведамляюць амэрыканскія сродкі масавай інфармацыі, у момант зацьменьня Трамп разам з жонкай Мэланіяй знаходзіўся на бальконе Белага дома.

Сёньняшняе сонечнае зацьменьне ў Амерыцы назвалі «вялікім амэрыканскім». Упершыню з 1918 году зацьменне можна было ўбачыць на ўсёй тэрыторыі ЗША. За ім назіралі мільёны амэрыканцаў. У многіх амэрыканскіх гарадах арганізавалі спэцыяльныя пляцоўкі зь вялікай колькасьцю тэлескопаў.

Пік зацьменьня ў Вашынгтоне прыпаў на 14:42 паводле мясцовага часу. Месяц пры гэтым закрыў сонечны дыск ня цалкам, а толькі на 80 адсоткаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG