Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель скрытыкавала Шрэдэра за «Роснефть»


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель скрытыкавала вылучэньне былога кіраўніка ўраду Нямеччыны Ґергарда Шрэдэра ў раду дырэктараў кампаніі «Роснефть».

Пра гэта Мэркель заявіла ў інтэрвію нямецкаму выданіню Bild. Канцлерка таксама нагадала, што «Роснефть» уваходзіць у санкцыйны сьпіс Эўразьвязу.

Канцлерка паведаміла, што сама ня мае намеру займаць ніякіх пасадаў у бізнэс-структурах пасьля таго, як сыдзе з пасады. Яна адзначыла, што цяпер цалкам сканцэнтраваная на выбарчай кампаніі, і прызналася, што хацела б зноў узначаліць урад краіны.

Экс-канцлер Нямеччыны Шрэдэр займае пасаду старшыні камітэту акцыянэраў кампаніі Nord Stream AG. 11 жніўня ўрад Расеі вылучыў яго ў раду дырэктараў кампаніі «Роснефть». Кандыдатуру экс-канцлера плянуюць зацьвердзіць у канцы верасьня. Прэса адзначае, што Шрэдэр зможа зарабляць на сваёй пасадзе больш за 550 тысяч даляраў у год.

Інфармацыя аб імаверным прызначэньні экс-канцлера ФРН на пасаду ў кампаніі «Роснефть» выклікала крытыку. Шрэдэр ў інтэрвію нямецкай прэсе заявіў, што не зьбіраецца адмаўляцца ад пасады. Ён сьцьвярджае, што зможа зрабіць уклад ва ўмацаваньне сувязяў Расеі і Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG