Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым паслом Расеі ў ЗША стаў дыплямат, які знаходзіцца пад санкцыямі за Крым і Данбас


Анатолі Антонаў падчас працы ў Міністэрстве абароны Расеі.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у панядзелак прызначыў надзвычайным і паўнамоцным паслом Расеі ў ЗША Анатоля Антонава.

Адначасова ён стане пастаянным назіральнікам ад Расе пры Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў у Вашынгтоне (па сумяшчальніцтве), — гаворыцца ў паведамленьні на сайце Крамля.

Антонаў 30 гадоў працаваў у МЗС РФ. Апошні год ён быў намесьнікам міністра замежных спраў. Ад гэтай пасады ён сёньня вызвалены. Дагэтуль пяць гадоў ён працаваў намесьнікам міністра абарона Расеі. У 2004-2011 гадах Антонаў быў дырэктарам Дэпартамэнту ў пытаньнях бясьпекі і раззбраеньня МЗС РФ і вёў ваенна-палітычныя перамовы, у тым ліку аб дзеяньні Дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі, канвэнцый аб забароне хімічнай і біялягічнай зброі, а таксама перамовы па абмежаваньні стратэгічных наступальных узбраеньняў і супрацьракетнай абароне. Аналягічнымі пытаньнямі ён займаўся і ў ваенным ведамстве.

У сувязі анэксіяй Крыму і ўдзелам Расеі ў канфлікце ва ўсходняй Украіне Антонаў зь лютага 2015 году занесены ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу і Канады, а зь верасьня 2015 году — у санкцыйны сьпіс Украіна.

Папярэднім паслом Расеі ў ЗША быў Сяргей Кісьляк. У ЗША яго дзейнасьць многімі экспэртамі лічыцца скампрамэтаванай сувязямі зь цяперашняй адміністрацыяй Дональда Трампа.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG