Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалася менская сустрэча Волкера і Суркова


Памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіслаў Суркоў (зьлева) і спэцпрадстаўнік ЗША па Ўкраіне Курт Волкер

Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла ў сваім Tвітэры пра пачатак перамоваў паміж памочнікам прэзыдэнта Расеі Ўладзіславам Сурковым і спэцпрадстаўніком ЗША па Ўкраіне Куртам Волкерам. Удакладняецца, што «сустрэча праходзіць у гэтыя хвіліны».

«Памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіслаў Суркоў і спэцпрадстаўнік ЗША па Ўкраіне Курт Волкер сустракаюцца ў Менску ў закрытым для СМІ рэжыме», — напісана ў паведамленьні.

Раней прадстаўнік МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык пацьвердзіў Свабодзе факт сустрэчы Волкера і Суркова ў панядзелак у беларускай сталіцы.

18 жніўня Дзярждэпартамент ЗША распаўсюдзіў заяву, што спэцпрадстаўнік ЗША па Ўкраіне выправіцца 21 жніўня ў Беларусь, дзе абмяркуе расейска-ўкраінскія дачыненьні і ўрэгуляваньне збройнага канфлікту на Данбасе.

Пасьля гэтага Волкер наведае Вільню для абмеркаваньня ўкраінскага пытаньня з урадам Літвы, а 23 жніўня вернецца ва Ўкраіну.

XS
SM
MD
LG