Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на 20 адсоткаў скараціла спажываньне расейскай электраэнэргіі


Сёлета ў першым паўгодзьдзі Беларусь імпартавала з Расеі на 20% электраэнэргіі менш, чым за той жа пэрыяд мінулага году.

Параўнальныя зьвесткі прыведзеныя на сайце Міністэрства энэргетыкі.

У ведамстве скарачэньне залежнасьці ад расейскай электраэнэргіі патлумачылі наступным чынам.

Па-першае, павялічылася выпрацоўка ўласнай электрычнасьці прадпрыемствамі, якія знаходзяцца ў падпарадкаваньні арганізацый міністэрства.

Па-другое, арганізацыі аб’яднаньня «Белпалівагаз» вырабілі ў першым паўгодзьдзі амаль паўмільёна тон паліва з торфу, што на чвэрць больш, чым за той жа пэрыяд 2016-га. На ўнутраны рынак пастаўлена 376,5 тысячы тон гэтай прадукцыі, на экспарт — амаль 40 тысяч тон.

«У першым паўгодзьдзі 2017-га арганізавана надзейнае і ўстойлівае забесьпячэньне спажыўцоў цеплавой і электрычнай энэргіяй, прыродным і звадкаваным газам у запатрабаваных аб’ёмах», — падсумоўваецца ў справаздачы ведамства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG