Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінфін Беларусі пачаў разьмяшчэньне валютных аблігацый на 50 мільёнаў даляраў


21 жніўня Міністэрства фінансаў Беларусі распачало разьмяшчэньне валютных дзяржаўных аблігацый аб’ёмам 50 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

Наўпроставы продаж дзяржаўных аблігацый новага выпуску для фізычных асобаў будзе ажыцьцяўляцца празь Беларускую валютна-фондавую біржу ад 21 жніўня і да 27 сьнежня. Намінальны кошт адной валютнай аблігацыі — 1 тысяча даляраў.

Стаўка працэнтнага даходу — 4,4% гадавых. Тэрмін абарачэньня валютных дзяржаблігацый складзе 1901 дзень, дата іх пагашэньня — 4 лістапада 2022 году.

Зь дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі цягам тэрміну іх абарачэньня магчымыя апэрацыі на біржавым і пазабіржавым рынках: продаж, купля, заклад, дарэньне і некаторыя іншыя.

XS
SM
MD
LG