Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Паўднёвая Карэя праводзяць сумесныя вайсковыя вучэньні


Паўднёвакарэйскія вайскоўцы на сумесных вучэньнях "Варта свабоды Ульчы» (архіўнае фота)
Паўднёвакарэйскія вайскоўцы на сумесных вучэньнях "Варта свабоды Ульчы» (архіўнае фота)

ЗША і Паўднёвая Карэя 21 жніўня пачалі штогадовыя сумесныя вайсковыя вучэньні. Падчас 11-дзённых манэўраў пад кодавай назвай «Варта свабоды Ульчы» будзе адпрацоўвацца сцэнар вайны на Карэйскім паўвостраве на аснове кампутарнай сымуляцыі.

Ад ЗША ў манэўрах задзейнічаны 17 з паловай тысяч вайскоўцаў, тры тысячы зь якіх былі перакінутыя ў рэгіён авіяцыяй. У вучэньнях удзельнічаюць таксама вайскоўцы з Аўстраліі, Канады, Калюмбіі, Даніі, Новай Зэляндыі, Нідэрляндаў і Вялікабрытаніі.

Манэўры праходзяць ва ўмовах падвышанай напружанасьці ў рэгіёне. Пхеньян называе вучэньні падрыхтоўкай да ўварваньня на тэрыторыю КНДР. Вашынгтон і Сэул настойваюць на тым, што манэўры носяць абарончы характар і адыгрываюць ключавую ролю ў стрымліваньні КНДР.

Канфлікт вакол ракетнай праграмы Паўночнай Карэі абвастрыўся пасьля заяваў Пхеньяна аб наяўнасьці ядзернай боегалоўкі. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў у выпадку пагрозы абрынуць на КНДР «агонь і лютасьць». У адказ на гэта ў Пхеньяне заявілі, што рыхтуюць ўдар па амэрыканскай вайсковай базе на востраве Гуам у Ціхім акіяне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG