Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп выступіць з важнай заявай у панядзелак — Белы дом


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зробіць важную заяву для народа 21 жніўня, каб, згодна з паведамленьнем Белага дома, растлумачыць «стратэгію Амэрыкі ў Аўганістане і Паўднёвай Азіі».

У паведамленьні адзначаецца, што Трамп выступіць з прамовай на ваеннай базе «Форт Маер» ля Вашынгтона, і яна будзе трансьлявацца ў жывым эфіры, пачынаючы з 21:00 па мясцовым часе.

У суботу прэзыдэнт ЗША заявіў, што ягоная адміністрацыя прыняла рашэньне па вайне ў Аўганістане, якая доўжыцца 16 гадоў.

На наступны дзень пасьля нарады з чальцамі каманды па нацыянальнай бясьпекі ў рэзыдэнцыі Кэмп-Дэвід, якая адбылася 18 жніўня, Трамп напісаў у Твітары: «Правёў важны дзень у Кэмп-Дэвідзе з нашымі таленавітымі генэраламі і ваеннымі лідэрамі. Прынятая вялікая колькасьць рашэньняў, у тым ліку і па Аўганістане». Тады прэзыдэнт не прывёў ніякіх падрабязнасьцяў.

Прэс-сакратар Трампа Сара Сандэрс заявіла 18 жніўня, што новая стратэгія будзе «абараняць інтарэсы Амэрыкі» ў Паўднёвай Азіі, адзначыўшы, што яе дэталі будуць абвешчаныя пазьней.

«Прэзыдэнт вывучае і разглядае яе варыянты і зробіць аб’яву амэрыканскаму народу, нашым саюзьнікам і партнэрам і ўсяму сьвету ў належны час», — паведаміла Сандэрс.

У першыя пяць месяцаў бягучага году было забіта больш за 2500 аўганскіх паліцыянтаў і сілавікоў.

У цяперашні час у Аўганістане працуюць каля 8400 вайскоўцаў ЗША і каля 5000 вайскоўцаў зь іншых краінаў NATO і краінаў-партнэраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG