Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп звольніў Бэнана з пасады дарадніка ў стратэгічных пытаньнях


Дональд Трамп і Стывэн Бэнан

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў рашэньне звольніць Стывэна Бэнана з пасады дарадніка ў стратэгічных пытаньнях.

«Кіраўнік апарату Белага дому Джон Келі і Стыў Бэнан дамовіліся, што сёньня будзе апошні Стываў дзень, - паведаміла ў адмысловай заяве прэс-сакратарка Беларга дому Сара Сэндэрс. - Мы ўдзячныя яму за службу і жадаем яму ўсяго найлепшага».

Блізкія да Бэнана крыніцы сьцьвярджаюць, што ён сам вырашыў сысьці ў адстаўку і перадаў Трампу адпаведнае прашэньне яшчэ 7 жніўня.

Чуткі пра адстаўку Бэнана цыркулявалі ў Вашынгтоне ўжо некалькі месяцаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG