Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Грузіі зноў просіць Украіну выдаць Саакашвілі


Міхэіл Саакашвілі
Міхэіл Саакашвілі

Афіцыйны Тбілісі накіраваў украінскім уладам новы запыт на экстрадыцыю былога прэзыдэнта Грузіі і экс-губэрнатара Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі.

Пра гэта паведамляе партал «Грузія Онлайн» са спасылкай на галоўную пракуратуру краіны.

У ведамстве таксама заявілі аб «актыўнай сумеснай працы» з украінскімі калегамі. Раней міністар юстыцыі Грузіі Тэя Цулукіані падкрэсьлівала, што ўлады краіны будуць патрабаваць выдачы Саакашвілі ад любой дзяржавы, на тэрыторыі якой ён спыніцца.

Сам Міхэіл Саакашвілі, які знаходзіцца ў Польшчы, напярэдадні заявіў аб плянах вярнуцца ва Ўкраіну 10 верасьня.

У канцы ліпеня прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка падпісаў указ аб пазбаўленьні экс-губэрнатара Адэскай вобласьці ўкраінскага грамадзянства. У Кіеве сьцьвярджаюць, што пры запаўненьні дакумэнтаў палітык не паказаў, што ён знаходзіцца пад сьледзтвам, хоць быў завочна арыштаваны ў Грузіі. Саакашвілі гэтую інфармацыю адмаўляе.

Улады Грузіі абвінавачваюць Міхэіла Саакашвілі ў зьбіцьці дэпутат парлямэнту, растраце каля 4 мільёнаў даляраў, разгоне мірнага мітынгу ў лістападзе 2007 году і датычнасьці да разгрому тэлекампаніі «Імэдзі». Кіеў некалькі разоў адмаўляўся выдаць палітыка грузінскаму боку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG