Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO падрыхтавала ва Ўкраіне больш за тысячу вайсковых інструктараў


Больш за тысячу ўкраінскіх вайсковых інструктараў прайшлі падрыхтоўку па стандартах NATO сёлета.

Паводле стандартаў вайсковага альянсу падрыхтавана 28 баявых аддзелаў Узброеных Сіл Украіны. Пра гэта паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на міністэрства абароны краіны.

Міністэрства абароны Ўкраіны паведаміла, што сумесна з NATO праведзена больш за 300 мерапрыемстваў. У іх бралі ўдзел вайсковыя інструктары з Канады, Вялікабрытаніі, ЗША, Літвы і Польшчы. Ва Ўкраіне лічаць, што ўзброеныя сілы краіны будуць цалкам адпавядаць стандартам саюзу да 2020 году.

Раней стала вядома, што Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША абвясьціў тэндэр на пастаўку несьмяротнай зброі ва Ўкраіне. Згодна з умовамі тэндэру, Кіеў атрымае ахоўнае рыштунак, навучальныя пісталеты і патроны. Амэрыканскія вайскоўцы лічаць, што пастаўка зброі Кіеву ўзмоцніць стрымліваньне Расеі на ўсходзе Ўкраіны. Масква заявіла, што гэты крок можа прывесьці да эскаляцыі канфлікту ў Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG