Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея забараніла рагачоўскую згушчонку


Беларускія малочныя прадукты

Рассельгаснагляд абвясьціў пра новыя захады абмежавальнага характару ў дачыненьні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.

Заява апублікаваная на сайце ведамства.

Ад 18 жніўня часова ўводзяцца абмежаваньні на пастаўку ў Расею прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў:

1. ААТ «Вітконпрадукт» (паўторнае выяўленьне рэшткаў тэтрацыкліну ў мясе птушкі);

2. ААТ «Малочныя горкі» (паўторнае выяўленьне ў пітным малацэ рэшткаў лінкаміцыну);

3. ААТ «Рагачоўскі МКК» (паўторнае выяўленьне ў згушчаным малацэ рэшткаў лінкаміцыну);

4. ААТ «Савушкин продукт» (паўторнае выяўленьне ў сухой малочнай сыроватцы рэшткаў тылязіну).

Таксама за выяўленыя парушэньні ад 17 жніўня ўводзіцца рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю адносна прадукцыі яшчэ пяці вытворцаў:

1. СП ТАА «Бак» (рэшткі тэтрацыкліну ў буйнакавалкавых паўфабрыкатах зь ялавічыны);

2. СААТ «Белавескія сыры» (рэшткі салінаміцыну ў сыры);

3. ААТ «Бабруйскі мясакамбінат» (рэшткі тэтрацыкліну ў буйнакавалкавых паўфабрыкатах зь ялавічыны);

4. ААТ «Здравушка-Мілк» (выяўленьне ў малацэ рэшткаў тылязіну і цыпрафляксацыну);

5. ААТ «Менскі малочны завод № 1» (выяўленьне ў малацэ рэшткаў лінкаміцыну).

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG