Сеньня ў Брусэлі каля будынку Эўракамісіі ад 11-й да 13-й гадзіны адбыўся пікет супраць беларуска-расейскіх манэўраў Захад-2017.
Мінакі пыталіся ва ўдзельнікаў пікету, ці сапраўды манэўры пагражаюць незалежнасьці Беларусі. Жыхары Брусэлю, у тым ліку супрацоўнікі Эўракамісіі, цікавіліся, ці ёсьць пагроза для краін Эўразьвязу. Паводле пікетоўцаў, тэма вучэньняў і пагроза ад Пуціна выклікае водгук.
Удзельнікі акцыі раздалі мінакам 300 улётак.