Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеры з групоўкі OurMine ўзламалі Twitter і Facebook амэрыканскага тэлеканалу HBO. Пра гэта паведаміў часопіс Variety.

Зламысьнікі на старонцы HBO ў Twitter апублікавалі паведамленьне, што тэстуюць сыстэму бясьпекі тэлеканалу, і папрасілі зьвязацца зь імі для абнаўленьня сыстэмы. Пазьней спэцыялісты HBO змаглі вярнуць доступ да сваіх акаўнтаў у сацыяльных сетках, і паведамленьні былі выдаленыя.

У канцы ліпеня і пачатку жніўня хакеры ўжо ўзломвалі сетку HBO і атрымалі былі доступ да інфармацыі пра сэрыял «Гульня тронаў». Узломшчыкі апублікавалі ў інтэрнэце сцэнары да некаторых эпізодаў сэрыялу. Паводле дадзеных выданьня The Hollywood Reporter, тэлеканал прапаноўваў узломшчыкам 250 тысяч даляраў за выкрадзеныя матэрыялы.

XS
SM
MD
LG