Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка патрабуе расьсьледаваць абвінавачваньні ў дапамозе КНДР


Парашэнка наведвае «Южмаш» у кастрычгіку 2014
Парашэнка наведвае «Южмаш» у кастрычгіку 2014

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка загадаў правесьці «экстранае, дбайнае і поўнае расьсьледаваньне» паведамленьняў СМІ, у якіх сьцьвярджаецца, што Паўночная Карэя, магчыма, набыла ракетныя рухавікі на ўкраінскім прадпрыемстве «Южмаш». Парашэнка напісаў 16 жніўня на сваёй старонцы ў Facebook, што расьсьледаваньне будзе ўзначальваць сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.

Расьсьледаваньне будзе праходзіць на аснове міжведамаснай камісіі па вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве і экспартным кантролі, а таксама з удзелам дзяржаўнага ракетнага прадпрыемства «Южмаш». Парашэнка патрабуе праінфармаваць яго аб выніках на працягу трох дзён.

Заява была зробленая праз два дні пасьля артыкулу ў The New York Times, дзе на падставе дакладу амэрыканскіх спэцслужбаў экспэрты прыйшлі да высновы, што «посьпех Паўночнай Карэі пры выпрабаваньні міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты, якая, як уяўляецца, можа дасягнуць Злучаных Штатаў, стаў магчымым, дзякуючы закупкам магутных ракетных рухавікоў на чорным рынку, магчыма, з украінскага заводу». Украінскія афіцыйныя асобы адмаўляюць дачыненьне сваёй краіны да продажу ракетных рухавікоў КНДР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG