Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У нас зашмат ВНУ». Віце-прэм’ер прапануе вучыцца не ва ўнівэрсытэтах, а ў каледжах


Васіль Жарко

Віце-прэм’ер Беларусі Васіль Жарко прапанаваў зьніжаць набор на навучаньне ў вышэйшых навучальных установах.

Пра гэта ён заявіў 15 жніўня пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Нам неабходна выбудоўваць правільную піраміду навучаньня. Яна ў нас трохі перавернутая», — адзначыў Васіль Жарко.

Ён растлумачыў, што сёньня ў Беларусі выпускнікоў ВНУ ў два разы больш, чым тых, хто завяршыў навучаньне ва ўстановах, якія даюць сярэднюю спэцыяльную і прафэсійна-тэхнічную адукацыю.

«Трэба наадварот выбудоўваць, каб у ВНУ ішоў чалавек найбольш пісьменны, падрыхтаваны, — сказаў віцэ-прэмʼер. — Таму мы, напэўна, будзем паволі зьмяншаць колькасьць тых, хто паступае ў ВНУ, а даваць больш месцаў для паступленьня на прафэсійна-тэхнічнае і сярэднюю спэцыяльную адукацыю. Каб чалавек, калі завяршыў навучаньне ў каледжы, разумеў, куды ідзе, і паступаў у ВНУ нават хай на завочную, але скарочаную форму навучаньня».

Васіль Жарко таксама заявіў, што неабходна атэставаць усе ВНУ Беларусі.

«У краіне 51 ВНУ. З іх 9 — прыватнай формы ўласнасьці і 42 дзяржаўных. І я разумею, што іх, напэўна, для нашай невялікай краіны і шмат», — заўважыў віцэ-прэмʼер.

Таксама Жарко прапанаваў вярнуць у Беларусі 5-бальную сыстэму ацэнкі ведаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG