Свой ранейшы рэкорд адзнаку ў 3 тысячы даляраў біткойн пераадолеў 7 жніўня, шэсьць дзён таму. Па стане 9:53 13 жніўня 1 біткойн каштуе 4078 даляра.
У пачатку жніўня біткойн падзяліўся на дзве валюты Bitcoin і Bitcoin Cash, за адну адзінку якога прапануюць 308 даляраў. За 24 гадзіны Bitcoin падаражэў на 8,40%, а курс Bitcoin Cash панізіўся на 7,64%.