Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз узмацніў санкцыі супраць Паўночнай Карэі


Запуск міжкантынэнтальнай ракеты Паўночнай Карэяй
Запуск міжкантынэнтальнай ракеты Паўночнай Карэяй

Эўразьвяз пашырыў санкцыі супраць Паўночнай Карэі — за яе ракетныя выпрабаваньні.

10 жніўня Эўрапейская Рада абвясьціла пра ўнясеньне ў санкцыйны сьпіс яшчэ 9 грамадзян КНДР і чатырох устаноў, уключаючы паўночнакарэйскі дзяржаўны Зьнешнегандлёвы банк.

У «чорным сьпісе» ЭЗ цяпер 41 паўночнакарэйскі грамадзянін і 7 установаў.

У прэс-рэлізе Эўрапейскай Рады падкрэсьліваецца, што Эўразьвяз выконвае ўсе рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН, прынятыя ў адказ на разьвіцьцё КНДР ядзерных узбраеньняў, іншых відаў зброі масавага зьнішчэньня і балістычных ракетаў. Акрамя таго, ЭЗ уводзіць асобныя абмежавальныя захады супраць Пхэньяну.

5 жніўня Рада Бясьпекі ААН аднагалосна ўхваліла ўзмацненьне санкцый супраць Паўночнай Карэі ў адказ на яе выпрабаваньні міжкантынэнтальных балістычных ракетаў. Пхэньян не прыняў рашэньня міжнароднай супольнасьці, заявіўшы, што яно парушае яго сувэрэнітэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG