Службы бясьпекі Турэччыны затрымалі грамадзяніна Расеі, які нібыта плянаваў пры дапамозе дрона зьбіць адзін з самалётаў ЗША, якія базуюцца на вайсковай базе Інджырлік.
Пра гэта са спасылкай на тэлеканал HaberTurk паведамляе расейскае агенцтва ТАСС.
Паводле дадзеных турэцкага тэлеканалу, імя затрыманага расейца Рэнат Бакіеў. Яго таксама абвінавачваюць у датычнасьці да тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».
Расейская амбасада ў Анкары пакуль здарэньне не пракамэнтавала.