Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі самалёт-назіральнік праляцеў над Вашынгтонам


Пэнтагон, якім яго бачыў пілёт расейскага самалёта-назіральніка, ілюстрацыйнае фота
Пэнтагон, якім яго бачыў пілёт расейскага самалёта-назіральніка, ілюстрацыйнае фота

Расейскі самалёт правёў 9 жніўня назіральны палёт над будынкамі Капітолія, Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня, Пэнтагону і іншымі цэнтрамі прыняцьця рашэньняў у Вашынгтоне пасьля таго, як абароннае ведамства санкцыянавала такія дзеяньні.

Палёт, які выклікаў занепакоенасьць у сродках інфармацыі і ў палітычных колах ЗША, зьяўляецца часткай праграмы назіраньня па дамове аб адкрытым небе, што дазваляе абодвум краінам пралёты няўзброеных самалётаў-назіральнікаў над тэрыторыяй адзін аднаго.

Тэлеканал CNN і выданьне Politico паведамілі, што, акрамя пралёту над Вашынгтонам, расейскі самалёт Tу-154M павінен быў праляцець над Бэдмінстэрам у штаце Нью-Джэрсі, дзе адпачывае прэзыдэнт Дональд Трамп, а таксама над прэзыдэнцкай рэзыдэнцыяй у Кэмп-Дэвід у штаце Мэрылэнд.

Прадстаўнік Пэнтагону Дэн Ґэфні заявіў, што ня можа пацьвердзіць шлях самалёта, пакуль ягоная місія ня скончыцца.

Акрамя Расеі і ЗША, яшчэ 32 дзяржавы падпісалі дамову, накіраваную на садзейнічаньне празрыстасьці ваеннай дзейнасьці, памяншэньне недаверу i непаразуменьняў і садзейнічаньне маніторынгу пагадненьняў аб кантролі над узбраеньнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG