Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць суседзяў Вэнсуэлы не прызналі «канстытуцыйную асамблею» 


Чарга па туалетную паперу ў сталіцы Вэнэсуэлы, Каракасе (архіўнае фота)

17 дзяржаваў Паўднёвай і Паўночнай Амэрыкі адмовілася прызнаць легітымнасьць так званай «канстытуцыйнай асамблеі» Вэнэсуэла.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве міністраў замежных спраў новага рэгіянальнага блёку, у які ўваходзяць такія краіны як Канада, Бразылія, Аргентына, Мэксыка, Чылі, Калюмбія, Пэру.

На сустрэчы ў горадзе Ліма (Перу) ўдзельнікі асудзілі «падзеньне дэмакратычнага парадку» у Вэнэсуэле і дамовіліся лічыць адзіна законнымі рашэньні парлямэнту краіны.

Выступаючы на выніковай прэс-канфэрэнцыі, кіраўнік МЗС Пэру Рыкарда Люна назваў рэжым вэнэсуэльскага прэзыдэнта Нікаляса Мадуры дыктатурай.

Многія краіны і міжнародныя арганізацыі, кажучы пра беспрэцэдэнтны сацыяльна-эканамічным крызіс у Вэнэсуэле, расцэньваюць стварэньне «канстытуцыйнай асамблеі» пад кіраўніцтвам прыхільнікаў Мадуры як яго спробу узурпаваць уладу.

8 жніўня на сустрэчы ў Каракасе (Вэнэсуэла) падтрымку Нікалясу Мадуру выказала рэгіянальная група ALBA, якая аб’ядноўвае лацінаамэрыканскія краіны зь левымі рэжымамі — Вэнэсуэлу, Нікарагуа, Эквадор і Кубу.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG