Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША заклікаў захоўваць спакой пасьля абмену пагрозамі з КНДР


Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан
Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заклікаў захоўваць спакой пасьля таго, як Злучаныя Штаты і Паўночная Карэя абмяняліся пагрозамі.

Тылерсан прыбыў у сераду на амэрыканскую вайсковую базу на востраве Гуам (на захадзе Ціхага акіяну), па якой КНДР пагражае нанесьці ракетны ўдар. Перад прылётам ён заявіў, што ня бачыць нейкай непасрэднай пагрозы ваеннага канфлікту.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў 8 жніўня пра тое, што ЗША адкажуць «агнём і лютасьцю» на паўночнакарэйскія пагрозы на адрас Злучаных Штатаў. Заява прэзыдэнта прагучала пасьля публікацыі ў газэце The Washington Post — у яе інфармацыі прыводзіліся высновы аналітыкаў амэрыканскай вайсковай выведкі аб тым, што Пхэньяну ўдалося стварыць мініятурную ядзерную боегалоўку, якая можа быць выкарыстана ў балістычных ракетах.

Пасьля гэтага прадстаўнікі войскаў Паўночнай Карэі заявілі 9 жніўня, што «старанна вывучаюць» пляны ракетнай атакі па ціхаакіянскім востраве Гуам.

Яны прайграюць любую гонку ўзбраеньняў ці канфлікт, які распачнуць.

Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс заявіў 9 жніўня, што Паўночная Карэя «павінна спыніць любы разгляд дзеяньняў, якія прывядуць да канца рэжыму і зьнішчэньня народу».

«Дзеяньні рэжыму КНДР будуць значна пераўзыдзеныя нашымі, і яны прайграюць любую гонку ўзбраеньняў ці канфлікт, які распачнуць,» — гаворыцца ў ягонай заяве.

Паводле Тылерсана, прэзыдэнт Дональд Трамп даў выразна зразумець, што Злучаныя Штаты гатовыя жорстка адказаць на любыя пагрозы з боку Паўночнай Карэі, калі Пхэньян не разумее мовы дыпляматыі.

У мінулую суботу Рада Бясьпекі ААН аднагалосна прыняла рэзалюцыю аб узмацненьні санкцый супраць КНДР у адказ на выпрабаваньні міжкантынэнтальных балістычных ракет.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG