Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі затрымалі падазраванага ў нападзе на вайскоўцаў


Паліцыя Францыі затрымала падазраванага ў нападзе на вайскоўцаў у прыгарадзе Парыжу. Як паведамляе агенцтва Франс-Прэс, ён быў паранены падчас перастрэлкі з паліцыянтамі.

Паводле дадзеных нямецкага агенцтва DPA, зламысьніка затрымалі на аўтатрасе, якая вядзе ад Парыжу на поўнач Францыі. Затрыманаму 37 гадоў, іншыя падрабязнасьці пра яго паліцыя пакуль не паведамляе.

Напад на вайскоўцаў у парыскім прыгарадзе адбыўся ў сераду раніцай. Пацярпелі шэсьць чалавек, двое зь іх — у цяжкім стане. Паводле словаў відавочцаў, аўтамабіль стаяў каля казармы і чакаў выхаду вайскоўцаў.

Мясцовыя ўлады назвалі атаку сплянаванай. Расьсьледаваньнем нападу займаецца антытэрарыстычнае падразьдзяленьне пракуратуры Францыі.

За апошнія два з паловай гады ў Францыі адбылася сэрыя тэрактаў, загінулі ў агульнай складанасьці больш за 200 чалавек. У краіне павышаны меры бясьпекі. Нярэдка нападнікаў складана высачыць загадзя, паколькі яны дзейнічаюць у адзіночку.

У ліпені парлямэнт Францыі падоўжыў рэжым надзвычайнага становішча на паўгода. Яно было ўведзена пасьля сэрыі тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 году. Францускія ўлады маюць намер адмяніць рэжым НС пасьля пашырэньня паўнамоцтваў паліцыі і спэцслужбаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG