Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР правяло ператрус у Манафорта — экс-кіраўніка выбарчага штабу Трампа


Пол Манафорт
Пол Манафорт

Супрацоўнікі ФБР канфіскавалі дакумэнты і іншыя матэрыялы з загараднага дому Пола Манафорта, былога кіраўніка выбарчай кампаніі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

Гэта адбылося падчас ператрусу, праведзенага ў рамках расьсьледаваньня, якое праводзіцца спэцыяльным сьледчым, аб магчымым умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе. Пра гэта ў сераду паведаміла газэта The Washington Post.

Ператрус, праведзены з санкцыі пракурора ў доме Манафорта у штаце Вірджынія 26 ліпеня, прайшоў без папярэджаньня на наступны дзень пасьля таго, як Манафорта сустрэўся з супрацоўнікамі сэнацкага камітэту па выведцы. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на неназваных асоб, знаёмых з ходам расьсьледаваньня.

Раней былы кіраўнік перадвыбарчага штабу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Пол Манафорт сустрэўся з супрацоўнікамі камітэту выведкі Сэнату ЗША. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press.

Паводле дадзеных агенцтва, паказаньні Манафорта тычыліся выключна сустрэчы з расейскім адвакатам Натальляй Весяльніцкай у чэрвені 2016 году. Манафорт пагадзіўся на дадатковыя інтэрвію з камітэтам Сэнату.

Манафорт зьяўляецца адной з ключавых фігур у расьсьледаваньні ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў мінулым годзе. У чэрвені 2016 году Манафорт узначаліў выбарчы штаб Трампа і тут жа прыняў удзел у сустрэчы Дональда Трампа-малодшага з расейскім юрыстам Натальляй Весяльніцкай.

У сярэдзіне жніўня таго ж году Манафорт пакінуў сваю пасаду, пасьля таго як сталі вядомыя падрабязнасьці яго дзелавых і палітычных сувязяў з экс-прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG