Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадрыдзкі «Рэал» атрымаў Супэркубак UEFA


Мадрыдзкі «Рэал» з Супэркубкам UEFA
Мадрыдзкі «Рэал» з Супэркубкам UEFA

Мадрыдзкі «Рэал» атрымаў першы трафэй новага міжнароднага футбольнага сэзону — Супэркубак UEFA. У сталіцы Македоніі Скоп’і падапечныя Зынэдына Зыдана перайгралі ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд» — 2:1.

У сярэдзіне першага тайму лік адкрыў Казэміра, а амаль адразу пасьля перапынку Іска падвоіў перавагу каралеўскага клюбу. Манкуніянцы здолелі забіць гол прэстыжу — на 62-й хвіліне вызначыўся Люкаку.

«Рэал» заваёўвае Супэркубак UEFA другі раз запар — летась мадрыдцы былі мацнейшыя за іншы гішпанскі клюб, «Сэвільлю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG