Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына пачала будаўніцтва сьцяны на мяжы з Іранам


Участак сьцяны паміж Турэйччынай і Сырыяй

На ўсходзе Турэччыны пачалося будаўніцтва «сьцяны бясьпекі» вышынёй 3 мэтра і працягласьцю 144 кілямэтры. Захады скіраваныя супраць забароненай у Турэччыне Курдзкай рабочай партыі, а таксама блізкай да яе іранскай групоўкі «Партыя свабоднага жыцьця ў Курдыстане».

У сярэдзіне чэрвеня 2017 году турэцкія ўлады заявілі аб заканчэньні будаўніцтва большай часткі сьцяны — 680 з 828 кілямэтраў — на мяжы з Сырыяй. Паводле міністра абароны Турэччыны, узьвядзеньне гэтай агароджы дапаможа прадухіліць пранікненьне тэрарыстаў.

XS
SM
MD
LG