Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На гатэлі Трампа ў Нью-Ёрку зьявілася выява Пуціна


Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп
Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп

На фасадзе гатэлю Trump SoHo ў Нью-Ёрку, які належыць прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу, зьявілася праекцыя з выявай прэзыдэнта Расеі, расейскім сьцягам і надпісамі нібыта ад асобы Пуціна «Happy to help, bro!» («Рады дапамагчы, братан!»), «Follow the money» («Адсачы грошы») і па-расейску «Крепись, братан». Пра гэта паведамляе Business Insider.

Перад будынкам граў расейскі гімн і маршыравалі людзі ў форме, падобнай да вайсковай, са сьцягам Расеі ў руках. Арганізатар акцыі — журналіст Робін Бэл — разьмясьціў у твітэры некалькі відэаролікаў.

Праекцыя з выявай Пуціна зьявілася празь некалькі дзён пасьля таго, як спэцпрокурор ЗША Роберт Мюлер склікаў вялікую калегію прысяжных, каб расьсьледаваць ўмяшаньне Расеі ў леташнія выбары. Мюлер высьвятляе, ці мела месца падчас мінулагодняй перадвыбарнай кампаніі змова штаба Трампа з Крамлём з мэтай падарваць пазыцыі суперніка Трампа ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. Трамп адхіляе наяўнасьць «расейскага сьледу» ў выбарах у ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG