Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на прэсавую службу кіраўніка Беларусі. Што вядома пра Валянціна Рыбакова:
1) Нарадзіўся ў 1958 годзе ў расейскім горадзе Томск.
2) Скончыў з адзнакай перакладчыцкі факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту замежных моў па спэцыяльнасьці «ангельская і француская мовы».
3) Прайшоў стажыроўку ў Інстытуце зьнешнепалітычнай службы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША (1994).
4) Быў на розных пасадах у Міністэрстве замежных спраў і пасольствах Беларусі за мяжой, у тым ліку першым сакратаром пасольства ў ЗША. Мае дыпляматычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
5) З 2006 па 2013 год быў памочнікам прэзыдэнта Беларусі.
6) Са студзеня 2013 году быў намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
7) Мае сына.
Ваша меркаваньне
Паказаць камэнтары