Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі папярэдзіў пра небясьпеку акупацыі Беларусі Расеяй


Міхаіл Саакашвілі ў Адэсе, 23 сьнежня 2016, архіўнае фота

Былы прэзыдэнт Грузіі і былы кіраўнік Адэскай вобласьці Міхаіл Саакашвілі на сустрэчы з украінскай дыяспарай у Варшаве указаў на магчымую небясьпеку вучэньняў «Захад-2017».

На пытаньне Радыё Рацыя, чаму грузінскі прэзыдэнт быў галоўным «адвакатам» Лукашэнкі ў Эўропе, Саакашвілі адказаў:

Я думаю, што на дадзены момант Пуцін, з Лукашэнкам ці безь яго, хоча прыхапіць сабе Беларусь.

— Я заўсёды быў адвакатам Беларусі. Я лічыў, што незалежнасьць Беларусі — найвышэйшая каштоўнасьць, бо, калі ня будзе Беларусі як незалежнай дзяржавы, дык пра што ўвогуле размаўляць? І гэтая пагроза ня зьнікла. Вядома, я за свабоду беларускага народу, я ўпэўнены, што ў дэмакратычнай будучыні Беларусі ўвогуле няма ніякай альтэрнатывы, бо беларусы — адзін з найбольш прасунутых народаў у сьвеце. Але зь іншага боку, трэба змагацца за незалежнасьць, ахоўваць незалежнасьць і ўлічваць усе фактары.

— Я думаю, што на дадзены момант Пуцін, з Лукашэнкам ці безь яго, хоча прыхапіць сабе Беларусь і мы не павінны даваць яму такой магчымасьці, — дадаў Міхаіла Саакашвілі.

На ягоную думку, пасьля манэўраў «Захад-2017» частка расейскіх войскаў можа застацца на тэрыторыі Беларусі. Армейскія падразьдзяленьні могуць быць выкарыстаныя як для дзеяньняў супраць Украіны, гэтак і для акупацыі Беларусі, зазначыў палітык.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG