Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Вэнэсуэлы абвясьцілі аб здушэньні спробы вайсковага бунту


Сутыкненьні ў Каракасе 20 ліпеня

Пра гэта заявіў дэпутат ад кіруючай Сацыялістычнай партыі Дыясдада Кабэльлё адразу пасьля зьяўленьня ў інтэрнэце відэазапісу, на якім група людзей у вайсковай форме заклікае да паўстаньня супраць прэзыдэнта Нікаляса Мадуры.

Прыхільнікі ўраду Мадуры адразу ж жа заявілі пра «змову правых», якія маюць намер здушыць «рэвалюцыю Балівара», распачатую амаль 20 гадоў таму — у пэрыяд позьняга кіраваньня Уга Чавэса — і працягнутую Нікалясам Мадурам.

Раней паступілі паведамленьні са спасылкай на відавочцаў пра тое, што ў ноч на нядзелю ў раёне вайсковай базы ў горадзе Нагуанагуа, у ваколіцах Валенсіі, чуваць перастрэлку. Пазьней Кабэльё заявіў, што спроба захапіць базу пасьпяхова адбітая і сытуацыя пад кантролем уладаў.

Міністэрства абароны Вэнэсуэлы пакуль не камэнтуе сытуацыю.

Вэнэсуэльская апазыцыя, грамадзянскія актывісты, а таксама шматлікія заходнія краіны і міжнародныя арганізацыі расцанілі нядаўнія выбары так званай «канстытуцыйнай асамблеі» з неабмежаванымі паўнамоцтвамі як спробу ўзурпацыі ўлады прэзыдэнтам Мадурам. Асамблея створана Мадурам ў процівагу апазыцыйнаму парлямэнту.

У Вэнэсуэле, якая ўваходзіць у дзесятку вядучых нафтаздабываючых краін, працягваецца маштабны сацыяльна-эканамічны крызіс: краіна адчувае недахоп прадуктаў харчаваньня, мэдыкамэнтаў, імкліва растуць цэны, абвальна зьніжаецца курс мясцовай валюты.

У сутыкненьнях па ўсёй Вэнэсуэле за чатыры месяцы загінулі больш за 120 чалавек.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG