Паводле Габрыэля, новыя санкцыі ЗША супраць Расеі, закон аб якіх амэрыканскі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў 2 жніўня, «больш чым праблематычныя».
Як паведамляе «Голас Амэрыкі», выступаючы 4 жніўня ў горадзе Вольфсбург на поўначы краіны, Габрыэль раскрытыкаваў Злучаныя Штаты за адыход ад супрацоўніцтва з Эўразьвязам у пытаннях санкцыйных палітыкі супраць Масквы. Ён заявіў, што гэтае супрацоўніцтва было ключавым фактарам для паспяховай выпрацоўкі жорсткага адказу на дзеянні Крамля ў мінулым.
«У законапраекце дакладна пазначана, што яны (ЗША) пераследуюць эканамічныя мэты, і мы лічым гэта непрымальным», — сказаў Габрыэль. «Агрэсіўнае спалучэнне пытанняў знешняй палітыкі з амерыканскімі эканамічнымі інтарэсамі і заявы пра тое, што яны хочуць выціснуць расейскі газ з Эўрапейскага рынку, каб прадаваць амэрыканскі, для нас абсалютна непрымальныя», — дадаў ён.