Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мурал з выяваю Скарыны малююць на сьцяне Гомельскага ўнівэрсытэту


У Гомлі на сьцяне ўнівэрсытэту малююць мурал з выяваю Францішка Скарыны. Дзьмітры Казьлюк спрабаваў гэтую ідэю ажыцьцявіць з дапамогай краўдфандынгу, але ўсёй суммы праз інтэрнэт сабраць не ўдалося. Аднак сваю ідэю мастак ня кінуў: уклаў уласныя зьберажэньні і папрасіў сродкаў у рэктара ўнівэрсытэту.

Скончыць мурал плянуюць да 6 жніўня. Гэта дзень, у які 500 гадоў таму зьявілася першая беларуская друкаваная кніга.

XS
SM
MD
LG