Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку выбуху ў Абхазіі пацярпелі 60 чалавек, пераважна расейскія турысты, ёсьць загіблыя


Выбух у Абхазіі
Выбух у Абхазіі

У выніку выбуху на складзе боепрыпасаў у Абхазіі загінулі дзьве грамадзянкі Расеі. Як паведамляе «Інтэрфакс», іх целы былі знойдзеныя ў чацьвер раніцай.

У міністэрстве надзвычайных сытуацыяў Абхазіі заявілі, што расіянкі, якія прыехалі з Санкт-Пецярбургу, каталіся на конях у ваколіцах складу, калі адбыўся выбух. Іх знаёмая з Падольску выжыла, у яе зламаная рука.

Усяго ў выніку выбуху, які адбыўся 2 жніўня, пацярпелі 60 чалавек, больш за палову зь якіх – расейскія турысты. Пра прычыны інцыдэнту не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG