Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх паліцэйскіх пакараюць за тое, што трымалі апазыцыянэраў у пастарунку больш за 3 гадзіны


Антыкарупцыйная акцыя 26 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу
Антыкарупцыйная акцыя 26 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу

Пракуратура расейскага Санкт-Пецярбургу запатрабавала прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасьці паліцэйскіх за тое, што яны доўга трымалі ў пастарунках удзельнікаў антыкарупцыйнай акцыі 26 сакавіка.

Пра гэта ў сябе ў Фэйсбуку паведаміла член гарадзкой Грамадзкай назіральнай камісіі Яна Цяпліцкая.

У адказе пракуратуры гаворыцца, што іншых мер у дачыненьні да паліцыянтаў ужываць ня будуць. Сама Цяпліцкая лічыць, што ў адносінах да затрыманых зьдзейсьненае крымінальнае злачынства, і што пракуратура не зьвярнула ўвагу на скаргі актывістаў на ўмовы перавозкі.

26 сакавіка ў дзясятках гарадоў Расеі прайшлі антыкарупцыйныя акцыі, правесьці якія заклікаў апазыцыянэр Аляксей Навальны. У Пецярбургу паліцыя затрымала некалькі сотняў пратэстоўцаў. Многія зь іх паскардзіліся на ўжываньне сілы, а таксама на перавышэньне дапушчальнага часу ўтрыманьня ў РАУС. Пазьней паведамлялася, што паліцэйскія ходзяць па дамах затрыманых і спрабуюць бяз позваў праводзіць працэсуальныя дзеяньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG