Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША плянуюць купіць для Трампа два самалёты, пабудаваныя для расейскай авіякампаніі


Самалёты Boeing 747 авіякампаніі «Трансаэро». Архіўнае фота
Самалёты Boeing 747 авіякампаніі «Трансаэро». Архіўнае фота

Ваенна-паветраныя сілы ЗША маюць намер закупіць для перавозкі прэзыдэнта Дональда Трампа два самалёты Boeing 747, пабудаваныя для расейскай авіякампаніі «Трансаэро». Яна збанкрутавала ў кастрычніку 2015 году і не змагла іх выкупіць.

Як паведамляе тэлеканал CNN, у Вашынгтоне адмовіліся ад куплі новых самалётаў праз высокі кошт і замест гэтага вырашылі пераабсталяваць сэрыйныя самалёты. Кошт куплі ляйнэраў не называецца, але, паводле зьвестак выданьня Defense One, амэрыканскім вайскоўцам удалося заключыць выгадную зьдзелку.

У цяперашні час Трамп выкарыстоўвае ў якасьці «борту нумар адзін» два самалёты. Абодва ляйнэры былі выпушчаныя каля 30 гадоў таму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG