Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Эўравізія» зьмяніла правілы конкурсу празь нядопуск расейскай сьпявачкі


Штаб-кватэра Эўрапейскага вяшчальнага саюзу ў Швэйцарыі.

Эўрапейскі вяшчальны саюз, які займаецца арганізацыяй песеннага конкурсу «Эўравізія», зьмяніў правілы ўдзелу пасьля інцыдэнту з расейскай сьпявачкай Юліяй Самойлавай, якую не пусьцілі ва Ўкраіну на сёлетні конкурс.

Пра гэта гаворыцца на інфармацыйным партале конкурсу Esctoday.

З гэтага часу ў «Эўравізіі» ня могуць удзельнічаць і быць чальцамі дэлегацыі людзі, якім патэнцыйна можа быць забаронены ўезд на тэрыторыі краіны, якая арганізуе конкурс.

Вясной 2017 году ўкраінскія ўлады не пусьцілі ў краіну расейскую сьпявачку Юлію Самойлаву і забаранілі ёй наведваць сваю тэрыторыю на працягу двух наступных гадоў за тое, што Самойлава заехала на тэрыторыю акупаванага Крыму праз Расею. Ва Ўкраіне гэта лічыцца парушэньнем заканадаўства.

Эўрапейскі вяшчальны саюз таксама зрабіў больш жорсткімі патрабаваньні да адбору конкурснага журы. Ён забараніў уключаць у склад журы людзей, якія могуць мець дачыненьне да выкананых на конкурсе песень. Арганізатары зноў падкрэсьлілі, што конкурс — па-за палітыкай, і прапаганда ў песьнях недапушчальная.

XS
SM
MD
LG