Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінпрацы адкрываецца, Мінэканомікі закрываецца, КДБ даганяе Мінінфарм: рэйтынг адкрытасьці беларускіх ведамстваў для СМІ


Супольная канфэрэнцыя БАЖ і БСЖ. Ілюстрацыйнае фота
Супольная канфэрэнцыя БАЖ і БСЖ. Ілюстрацыйнае фота

Беларуская асацыяцыя журналістаў склала чарговы рэйтынг адкрытасьці беларускіх ведамстваў для СМІ — паказьнік таго, наколькі лёгка або цяжка беларускім журналістам атрымліваць зьвесткі ад афіцыйных установаў. У апытаньні ўзялі ўдзел як незалежныя, так і дзяржаўныя СМІ.

Ведамствы прасілі ацаніць паводле 10-бальнай шкалы. Найлепшы бал — 8,7 — атрымала Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Сьледам ідуць беларускія суды (7,8), Міністэрства спорту і турызму (7,3), Міністэрства лясной гаспадаркі (7,2) і Менскі мэтрапалітэн (7,0).

Ніжэй за 4 балы атрымалі Адміністрацыя прэзыдэнта і Міністэрства абароны (абодва 3,9), Савет рэспублікі (3,4), Камітэт дзяржаўнай бясьпекі (3,3) і Міністэрства інфармацыі (2,7), а самы нізкі бал атрымаў Апэратыўна-аналітычны цэнтар — 1,2 балы.

ААЦ стаў новым антылідэрам рэйтынгу — у рэйтынгу 2015 году ААЦ не фігураваў, тады самым закрытым для СМІ быў Мінінфарм. КДБ застаецца больш адкрытым для журналістаў за Мінінфарм, але скарачае «адрыў» у бок пагаршэньня балаў.

Значна палепшыла свае балы Міністэрства працы, якое зь перадапошняй пазыцыі паднялася на 11-ю з канца, а таксама Мінадукацыі, якое з шостага з канца месца паднялося ў сярэдзіну рэйтынгу. Але значна пагоршыла Мінэканомікі, якое з трэцяй пазыцыі перайшло на 15-ю, і Міністэрства фінансаў, якое зь пятай пазыцыі ўпала на 18-ю. Таксама шмат балаў страціла Міністэрства падаткаў, Мінсувязі.


Суды занялі другую пазыцыю па адкрытасьці ў сёлетнім рэйтынгу, хоць у рэйтынгу-2015 суды Менску (асобнай пазыцыяй) займалі чацьвёрты з канца радок.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG