Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША пачнуць штрафаваць за карыстаньне тэлефонам падчас пераходу дарогі


Ганалулу стаў першым буйным амэрыканскім горадам, які забараніў пешаходам глядзець у тэлефоны, пісаць паведамленьні і выкарыстоўваць лічбавыя прылады пры пераходзе дарогі.

Забарона ўступіць у сілу ў кастрычніку. Яна закліканая зьнізіць колькасьць траўмаў і сьмерцяў пры «няўважлівай хадзе», паведамляе BBC.

Парушальнікаў, якія глядзяць у электронныя прылады — у тым ліку ноўтбукі і камэры — будуць штрафаваць на суму ад 15 да 35 даляраў. У выпадку паўторных парушэньняў штраф можа вырасьці да 99 даляраў.
Выключэньне прадугледжана для званкоў у экстранныя службы, за іх караць ня будуць.

Год таму ўлады нямецкага Аўгсбургу разьмясьцілі чырвоныя сьветлавыя сыгналы на самім тратуары каля пераходу, каб іх заўважалі нават тыя, хто не глядзіць па баках.

У кітайскім горадзе Цунцын некалькі гадоў таму зрабілі выдзеленыя пешыя дарожкі для людзей з тэлефонамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG