Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі тэлеканал HBO плянуе здымаць сэрыял пра Чарнобыль


Фота Вікторыі Іўлевай, 1991

Амэрыканскі тэлеканал HBO плянуе пачаць здымкі міні-сэрыялу пра катастрофу на Чарнобыльскай атамнай станцыі вясной наступнага году, паведамляе Assosated press.

Паводле дадзеных агенцтва, здымкі плянуецца праводзіць у Літве.

Актор Джарэд Гарыс будзе граць у сэрыяле савецкага навукоўца, якому Крэмль даручае расьсьледаваць акалічнасьці катастрофы на ЧАЭС. Усяго сэрыял будзе складацца зь пяці частак і выйдзе пад назвай «Чарнобыль».

У лістападзе леташняга году на Чарнобыльскай АЭС завяршылі мантаж аркі новага бясьпечнага канфайнмэнту на абʼект «Сховішча» чацьвёртага энэргаблёку, які быў разбураны падчас ядзернай катастрофы 26 красавіка 1986 году. Устаноўка новага пакрыцьця дазволіла перайсьці да работ па дэмантажы канструкцыяў, вылучэньні і наступнай утылізацыі радыеактыўных матэрыялаў.

Будаўніцтва аркі пачалося ў 2012 годзе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG