Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біл Гейтс больш не найбагацейшы чалавек. Хто яго абагнаў


53-гадовы заснавальнік Amazon Джэф Бэзас абагнаў Біла Гейтса і стаў найбагацейшым чалавекам у сьвеце, чыё багацьце ацэньваецца на суму 90,7 млрд даляраў, што на 500 млн даляраў больш, чым у заснавальніка Microsoft.

Узьняцца на вяршыню Бэзасу дапамог рост каціровак заснаванага ім інтэрнэт-гіганта Amazon (цяпер бізнэсоўцу належыць 17% акцыяў кампаніі). 27 ліпеня акцыі Amazon падаражэлі на 1,6%, павялічыўшы багацьце Бэзаса на $ 1,4 млрд. Гэтага аказалася дастаткова, каб абысьці Гейтса, якога летась з першага месца ссоўваў на два дні ўладальнік голдынгу Inditex Амансіё Артэга.

Forbes пачаў падлічваць багацьце мільярдэраў па ўсім сьвеце ў 1987 годзе. Бэзас упершыню зьявіўся ў рэйтынгу Forbes-400 у 1998, праз год пасьля таго, як Amazon стала публічнай. Тады ягонае багацьце ацэньвалася ў $ 1,6 млрд. У рэйтынгу найбагацейшых людзей сьвету, паводле вэрсіі Forbes, у 2017 годзе ён заняў трэцяе месца з $ 72,8 млрд.

У апошнія гады Бэзас засяродзіўся на сваім касьмічным бізнэсе Blue Origin і газэце Washington Post, якую ён купіў у 2013 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG