Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За першае паўгодзьдзе Сьледчы камітэт «зарабіў» больш за 35 мільёнаў даляраў


Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Афіцыйнае лягатып
Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Афіцыйнае лягатып

З такой дынамікай ведамства можа ўдвая перакрыць леташнія паказьнікі — за ўвесь 2016 год сума спагнаньняў крыху перавысіла 62 мільёны рублёў.

Пра гэта паведамілі ў цэнтральным апараце Сьледчага камітэту Беларусі па выніках паседжаньня калегіі.

У ведамстве таксама адзначылі, што падвышаецца ўзровень апэратыўнасьці расьсьледаваньня: за першыя шэсьць месяцаў больш за палову (51,7%) крымінальных справаў скончана ў тэрмін да аднаго месяца, — падкрэсьлілі ў Сьледчым камітэце.

Днямі Свабода апублікавала статыстыку іншага ведамства — Вярхоўнага суду Беларусі. Згодна зь яго зьвесткамі, па выніках першага паўгодзьдзя сёлета больш за ўсё асуджаных якраз за злачынствы супраць уласнасьці — 8 217 чалавек. Агулам асуджаных 21 326 чалавек, апраўданых 36 чалавек.

Самы пашыраны від пакараньня — пазбаўленьне волі. У калёніі за першую палову году адбываць пакараньне адправілі 6 335 чалавек. Абмежаваньне волі прызначанае 3 915 асуджаным, зь іх так званую «хімію» атрымалі 1293 чалавекі, «хатнюю хімію» — 2 622.

Папраўчыя работы прысудзілі 902 парушальнікам, арышт — 3480, штраф — 2443, грамадзкія работы — 2412, пазбаўленьне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю — 125.

Калі зыходзіць з агульнай колькасьці, доля апраўдальных прысудаў склала 0,1688%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG