Лінкі ўнівэрсальнага доступу

111 год таму ў Менску нарадзіўся выбітны польскі мысьляр Ежы Гедройць


Ежы Гедройць
Ежы Гедройць

Ежы Гедройць нарадзіўся ў Менску, правёў тут першыя дзесяць гадоў жыцьця, пайшоў у школу.

У 1919-м сям’я пераехала ў Варшаву, дзе хлопец скончыў гімназію імя Яна Замойскага. Пасьля вывучаў юрыспрудэнцыю і гісторыю ў Варшаўскім унівэрсытэце. У часе навучаньня захапіўся палітычнай дзейнасьцю, быў кіраўніком студэнцкай карпарацыі Patria і арганізацыі Koło Międzykorporacyjne. Працаваў у замежным аддзеле Галоўнага камітэту Польскага зьвязу моладзі.

Служыў рэфэрэнтам у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і кіраваў аддзелам у Міністэрстве прамысловасьці і гандлю. Паралельна займаўся публіцыстычнай дзейнасьцю — рэдагаваў Dzień Akademicki, штодзённы дадатак да Dzień Polski, які наўзебаве зьмяніў назву на Bunt Młodych. У 1936-м Ежы Гедройць памяняў назву часопіса на Polityka, зрабіўшы яго тыднёвік.

З пачаткам Другой усясьветнай вайны ў 1939 годзе Гедройць эвакуюецца ў Румынію. У 1941-м выехаў у Стамбул, дзе запісаўся на вайсковую службу. Адправіўся ў Палестыну і ўступіў у Асобную брыгаду карпацкіх стралкоў. Удзельнічаў у лібійскай кампаніі і баях за Табрук. У 1944–1945 гадах працаваў у вучэбным цэнтры бранятанкавых войскаў у Італіі, пасьля чаго стаў дырэктарам Эўрапейскага дэпартамэнту Міністэрства інфармацыі польскага ўраду ў Лёндане.

У 1946 годзе Гедройць на распараджэньне генэрала Ўладыслава Андэрса заснаваў у Рыме выдавецтва для дэмабілізаваных салдатаў — Літаратурны інстытут. На наступны год установа пераехала ў Францыю, дзе зь цягам часу пачала функцыянаваць як цалкам незалежная.

У 1947-м Інстытут выпусьціў першы нумар часопіса «Культура». Часопіс сабраў вакол сябе найвыбітнейшых польскіх публіцыстаў і пісьменьнікаў і неўзабаве зрабіўся найважнейшым выданьнем паваеннай польскай эміграцыі ды лідэрам думак. Прынцыповай пазыцыяй часопіса і яго галоўнага рэдактара было разуменьне, што палякі мусяць падтрымліваць памкненьні да свабоды й незалежнасьці ўсходніх суседзяў — літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў.

Усё жыцьцё Ежы Гедройць захоўваў увагу да Беларусі. У 1998 годзе выйшаў адмысловы «беларускі» нумар часопіса «Kultura», а ў ліставаньні з Сакратам Яновічам ён горача падтрымаў вылучэньне на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі кандыдатуры Васіля Быкава. У 1990-я гады карэспандэнтам «Культуры» быў журналіст Радыё Свабода Сяргей Дубавец.

100-годзьдзе з дня нараджэньня выбітнай асобы адзначалася пад эгідай UNESCO. У Менску ў мікрараёне Брылевічы ёсьць вуліца Ежы Гедройця. Таксама ягоным імем названая літаратурная прэмія, якая таксама сьведчыць пра ўнёсак беларуска-польскага дзеяча ў двухбаковыя культурныя стасункі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG