Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія да 2040 году цалкам пяройдзе на электрамабілі


Электрамабілі Tesla Model S

Вялікабрытанія праз дваццаць гадоў пяройдзе на электрамабілі. З 2040 году ў краіне забароняць продаж новых машын з бэнзінавымі, дызэльнымі або гібрыднымі рухавікамі. Пра гэта заявіў міністар па справах навакольнага асяродзьдзя Майкл Гоў.

Як паведамляе тэлеканал Бі-Бі-Сі, такія меры ўваходзяць у праграму брытанскага ўраду па барацьбе за чыстае паветра. Яе бюджэт перавысіць 3 мільярды фунтаў. Цяпер у Вялікабрытаніі доля электрамабіляў складае менш за 1 працэнт ад агульнай колькасьці машын.

У асобных раёнах, дзе паветра асабліва забруджанае, забарона будзе ўведзеная раней. Улады Злучанага Каралеўства плянуюць таксама замяніць грамадзкі транспарт, перапраграмаваць сьветлафоры і памяняць схемы дарог.

У пачатку ліпеня пра падобнае рашэньне абвясьцілі ўлады Францыі. У Парыжы адмову ад выкарыстаньня бэнзінавага і дызэльнага паліва назвалі «рэвалюцыйным крокам». У рамках барацьбы з забруджваньнем паветра францускія ўлады таксама абмежавалі ўезд у сталіцу аўтамабіляў, выпушчаным больш за дваццаць гадоў таму.

Пра пляны адмовіцца ад вытворчасьці транспарту на традыцыйным паліве паведаміў аўтамабільны канцэрн Volvo. Кампанія мае намер цалкам перайсьці на электрамабілі і гібрыды ўжо ў 2019 годзе.

XS
SM
MD
LG