Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расійскія сэнатары просяць Пуціна ўвесьці санкцыі супраць Польшчы


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

Такая рэакцыя Масквы на прыняцьце ў Польшчы ў чэрвені сёлета паправак да Закону аб забароне прапаганды камунізму і таталітарных рэжымаў, паведамляе Польскае радыё.

Расейскія сэнатары хочуць абмежаваць двухбаковае супрацоўніцтва з Польшчай. Такая рэакцыя Масквы на прыняцьце ў Польшчы ў чэрвені сёлета паправак да Закону аб забароне прапаганды камунізму і таталітарных рэжымаў праз назвы будынкаў, аб’ектаў і месцаў грамадзкага карыстаньня. Згодна з законам, уладальнікі участкаў, на якіх знаходзіцца помнік, абэліск, бюст, памятная дошка або любы іншы аб’ект, які прапагандуе таталітарныя рэжымы, будуць мець год на яго дэмантаж.

Дэпутаты Савету Фэдэрацыі, верхняй палаты расейскага парлямэнту, зьвярнуліся з просьбай да прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна падрыхтаваць прапановы ў справе магчымага абмежаваньня супрацоўніцтва з Польшчай. У дакумэнце, накіраваным расейскімі сэнатарамі кіраўніку дзяржавы, адзначаецца, што абмежаваньні таксама могуць закрануць польскіх парлямэнтароў — ініцыятараў законапраекту аб дэкамунізацыі, а таксама «іншых юрыдычных і фізычных асоб».

Разам з тым, Савет Фэдэрацыі РФ запрапанаваў кіраўніку Расеі запатрабаваць ад Польшчы абсалютнай рэалізацыі двухбаковага пагадненьня ад 1992 году аб «добрасуседзтве, дружбе і супрацоўніцтве».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG