Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы падпісаў закон, які дае права прызначаць судзьдзяў


Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў законапраект, прыняты кіруючай партыяй «Права і справядлівасьць» (PiS), які дае міністру юстыцыі права наймаць і звальняць кіраўнікоў судоў агульнай юрысдыкцыі ў краіне.

«Прэзыдэнт падпісаў законапраект ад 12 ліпеня», — паведамляе намесьнік кіраўніка канцылярыі прэзыдэнта на сайце прэзыдэнта Польшчы. Удзельнікі пратэстаў, якія пракаціліся па ўсёй Польшчы апошнімі днямі, патрабавалі, каб Дуда не падпісваў законапраект, пасьля таго, як ён наклаў вэта на два з трох законапраектаў аб судовай рэформе, прынятых парлямэнтам.

Законапраект дазваляе міністру юстыцыі наймаць і звальняць старэйшых судзьдзяў, якія ўзначальваюць звычайныя суды, што, паводле ацэнкі партыі «Права і справядлівасьць», неабходна для таго, каб судовая сыстэма была больш падсправаздачная народу і тым самым была больш эфэктыўнай. Крытыкі лічаць, што рэформа паставіць пад пагрозу незалежнасьць судзьдзяў.

Пляны партыі «Права і справядлівасьць» у рэфармаваньні судовай сыстэмы прывялі дзясяткі тысяч пратэстоўцаў на вуліцы ў гарадах Польшчы і выклікалі занепакоенасьць у Эўрапейскім зьвязе і Вашынгтоне. Апазыцыйныя партыі віталі вэта Дуды на два з законапраектаў, але заклікалі яго таксама заблякаваць трэці. Дуда мае прадставіць свае ўласныя альтэрнатыўныя прапановы на працягу наступных двух месяцаў для законапраектаў, на якія ён наклаў вэта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG