Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ёсьць дата на будучы год», — Depeche Mode абяцаюць вярнуцца на «Менск-Арэну»


Depeche Mode, канцэрт у Вене, сакавік 2013
Depeche Mode, канцэрт у Вене, сакавік 2013

Пасьля адмены ў «Менск-Арэне» тыдзень таму выступу культавага гурту Depeche Mode арганізатары з канцэртнага агенцтва «Атам М» заявілі, што ў 2018 годзе зьявілася дата, калі музыкі могуць вярнуцца ў Беларусь.

«Так, мы абмяркоўваем перанос канцэрту, — удакладняе дырэктар „Атам М“ Андрэй Аляксееў. — Дата ёсьць на будучы год, цяпер усё залежыць ад таго, ці складуцца ўсе тэхнічныя, лягістычныя ды іншыя стыкоўкі для правядзеньня канцэрту. Як толькі дамоўленасьць будзе дасягнутая, Depeche Mode адразу ж выступяць з афіцыйнай заявай».

Паводле Андрэя Аляксеева, у выпадку пераносу канцэрту ўсе старыя квіткі на канцэрт Depeche Mode будуць сапраўдныя для новай даты. Пачынаючы ад серады 26 ліпеня, можна будзе здаць квіткі, не чакаючы рашэньня адміністрацыі гурту.

Канцэрт легендарных брытанскіх музыкаў у Менску быў адменены ў апошні момант 17 ліпеня. Вакалісту Дэйву Гаану стала кепска пасьля абеду, яго даставілі ў 9-ы клінічны шпіталь сталіцы.

Мэдыкі аказалі яму ўсю неабходную дапамогу, канстатаваўшы вострае кішэчнае атручэньне. На наступны дзень пасьля агляду кансыліюм лекараў прыняў рашэньне, што пацыента можна выпісваць. Перад разьвітаньнем музыка зрабіў калектыўны здымак з пэрсаналам мэдыцынскай установы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG