Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: Праграма падтрымкі сырыйскіх паўстанцаў была «небясьпечнай і марнатраўнай»


Паўстанцы ў сырыйскай правінцыі Алепа ў лютым 2017 году.
Паўстанцы ў сырыйскай правінцыі Алепа ў лютым 2017 году.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што спыніў сакрэтную праграму падтрымкі паўстанцаў, якія змагаюцца супраць прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, таму што яна была «небясьпечнай і марнатраўнай».

Пра гэта Трамп заявіў празь некалькі дзён пасьля таго, як генэрал Тоні Томас, кіраўнік спэцыяльных апэрацый ЗША, пацьвердзіў, што чатырохгадовая апэрацыя скончылася, але адмаўляў, што гэтае рашэньне было прынятае для таго, каб «супакоіць Расею, якая падтрымлівае Асада». Трамп напісаў у твітэры 24 лiпеня: «The Washington Post сфабрыкаваў факты наконт спыненьня мной буйных, небясьпечных і марнатраўных плацяжоў сырыйскім паўстанцам, якія змагаюцца з Асадам».

Гэты допіс быў адказам на артыкул, у якім гаварылася, што супрацоўніцтва з Масквой стала ключом да стратэгіі Трампа ў Сырыі. У гэтым месяцы Злучаныя Штаты і Расея дамовіліся аб стварэньні зон дээскаляцыі на поўдні Сырыі.

Былы прэзыдэнт Барак Абама ўхваліў сакрэтную праграму ў 2013 годзе, калі апазыцыйныя групы шукалі зьнешнюю падтрымку ў паўстаньні супраць Асада. Пры садзейнічаньні гэтай праграмы тысячы байцоў былі навучаныя і ўзброеныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG